Яндекс.Метрика 70 лет - ГП Луки-Агро
Календарь на любой год
Язык сайта
Перейти к контенту
70-год утварэння камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства


Паважаныя працаўнікі і ветэраны камунальнага
сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Лукі-Агра”!
Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды юбілею. 70 гадоў –
дата, якая аб'ядноўвае не адно пакаленне работнікаў, гэтая дата –
даніна памяці і ўдзячнасці ўсім, хто душой і сэрцам звязан з
прадпрыемствам, хто ўнёс свой бяспрэчны ўклад у станаўленні і
развіцці гаспадаркі. І таму, асаблівыя словы віншаванняў і
ўдзячнасці адрасуюцца людзям сталага ўзросту, якія ўсё жыццё
адпрацавалі ў роднай гаспадарцы. Менавіта яны закладалі аснову
сучасных дасягненняў прадпрыемства, перадавалі свой вопыт і
майстэрства маладому пакаленню работнікаў.
Дарагія ветэраны! Дазвольце пажадаць Вам даўгалецця,
моцнага здароўя, сямейнага цяпла і дабрабыту, радасці ад дзяцей і
ўнукаў, міру і дабрабыту!
На працягу дзесяцігоддзяў наша прадпрыемства працуе
стабільна і эфектыўна дзякуючы калектыву прафесіяналаў –
паляводаў і жывёлаводаў, вадзіцелей і маханізатараў,
спецыялістаў і кіраўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці, якім
пад сілу вырашаць шматлікія складаныя і адказныя задачы. Праца
на зямлі заўсёды была цяжкай, але ганаровай. У складаных умовах
надвор’я, раніцай і познім вечарам, у будні і святы вы
добрасумленна выконваяце свае абавязкі. Дзякуючы вашым
намаганням забяспечваецца харчовая бяспека, эканамічны і
сацыяльны дабрабыт. Няхай на ваш клопат хлебная ніва
адгукнецца сваімі дарамі, радуе шчодрымі ўзыходамі і багатым
ураджаем.



Беларусь, 231456, ул. Школьная, 6, аг. Луки
Кореличский район Гродненская область
Тел. 8(01596) 29 142           Факс  8(01596)29 541
e-mail: lukiagro@yandex.ru  Сайт: http://www.luki-agro.by
Яндекс.Метрика
Назад к содержимому