Календарь на любой год
Язык сайта
Перейти к контенту

З гісторыі калгаса

ГП Луки-Агро
Опубликовано вход История ·
Перад будынкам адміністрацыі камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Лукі-Агра” стаіць знак, на якім напісана: “Памятны камень устаноўлены ў гонар 60-годдзя сельскагаспадарчай працоўнай камуны імя Уладзіміра Ульянава-Леніна “Праца”, створанай у 1919 годзе. Камуна “Праца” была створана ў вёсцы Лукі 9 красавіка 1919 года на базе памешчыцкага маёнтка Цэтра. Старшынёй яе стаў мясцовы жыхар Бучацкі Васіль Іосіфавіч.
У 1940 годзе 12 скавіка жыхары Лукаў аб’ядўноўваюцца ў калгас, які стаў насіць імя У.І.Леніна. Старшынёй калгаса абралі Крапіўніцкага Міхаіла Андрэевіча.
Пасля вайны, 14 лютага 1949 года быў створаны калгас і захаваў назву імя Леніна. Яго ўзначаліў Раман Мікалаевіч Шавейка.
У студзені 1957 года калгас імя Леніна атрымаў новую назву “Сцяг Леніна”, старшыня Адам Адамавіч Гарбатоўскі.
У 1976 годзе старшынёй калгаса “Сцяг Леніна” быў аьраны Вячаслаў Якаўлевіч Тур. 24 студзеня 1994 года калгас “Сяг Леніна перайменаваўся ў кклгас “Лукі”
Са снежня 1991 года па 2000 год узначальваў калгас Мікалай Аляксандравіч Пахолак. З 2001 года старшынёй абраны Мікалай Аляксандравіч Гавіна.
У адпаведнасці з рашэннем Карэліцкага райвыканкама ад 17.07.2003 года №363 і на падставе рашэння Гродзенскага аблвыканкама ад 05.08.2003 №433 калгас рэарганізаваны (перайменаваны) у СВК «ЛУКІ-АГРА» (Пратакол№ 2 22.07.2033 г.)
У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2014 №349 і паводле рашэння Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ад 28.04.2017 №266 сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «ЛУКІ-АГРА» 15 траўня 2017 года рэарганізаваны ў форме пераўтварэнні ў камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Лукі-Агра» (Пратакол №2 ад 02.09.2016). Дырэктар прадпрыемства Мікалай Аляксандравіч Гавіна.
Сярод гаспадарак раёна прызнаны пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці за 2016 год.




Беларусь, 231456, ул. Школьная, 6, аг. Луки
Кореличский район Гродненская область
Тел. 8(01596) 29 142           Факс  8(01596)29 541
e-mail: lukiagro@yandex.ru  Сайт: http://www.luki-agro.by
Яндекс.Метрика
Назад к содержимому