Image

Режим работы:

9.00-18.00 Обед с.13.00-14.00

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ Версия для слабовидящих

Приёмная:

Делегат Всебелорусского народного собрания Фёдор Жук встретился с жителями агрогородка Луки

Делегат Всебелорусского народного собрания Фёдор Жук встретился с жителями агрогородка Луки

Сустрэча з дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, дырэктарам ААТ «Карэлічы-Лён» Фёдарам Жуком адбылася ў Лукскім Доме культуры.

Фёдар Мікалаевіч падрабязна спыніўся на ходзе правядзення Сходу. Засяродзіў увагу на выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Па яго словах, Кіраўнік дзяржавы з поўнай адказнасцю паведаміў пра падзеі ў свеце, урокі 2020 года, акцэнтаваў увагу на тым, што «мы жывём добра, але маглі б жыць і лепш, і для гэтага трэба шмат працаваць».

Дэлегат УНС звярнуў увагу прысутных на зацверджаныя Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Ваенную дактрыну. Пры гэтым адзначыў: «Гэта дзеля нашага дабрабыту. Мы павінны абараняць сваю зямлю. Старацца фільтраваць усю інфармацыю ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльных сетках».

Фёдар Жук падзяліўся сваімі меркаваннямі і наконт выбараў: «Старшынёй УНС абраны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Улада павінна быць сканцэнтравана ў адных руках. Што датычыць нас, дэлегатаў, на нас ускладваецца вялікая адказнасць. Мы павінны шмат працаваць і з разуменнем ставіцца да тых падзей, што адбываюцца ў свеце. Усё залежыць ад людзей».