Режим работы:
9.00-18.00 Обед с.13.00-14.00
9.00-18.00 Обед с.13.00-14.00
Закладка сімвалічнай Алеі Памяці ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ў г.п. Карэлічы каля возера Быкава 29 красавіка дала старт святкаванню Свята працы.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў, Карэліцкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Свой ўклад унеслі дырэктар КСУП "ЛУКІ-АГРА" Мікалай Аляксандравіч Гавіна і трактарыст-машыніст Андрэй Мікалаевіч Штэйн.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош адзначыў:
— Сённяшняе мерапрыемства сугучна вядомаму крылатаму выразу: “Медаль за бой, медаль за працу з аднаго металу льюць.” Закладка Алеі Памяці — гэта даніна павагі і тым, хто змагаўся за нашу перамогу ў гады Вялікай Айчыннай вайны і хто, абараніўшы яе, ствараў яе ў мірны час. Сёння тут сабраліся Паважаныя людзі. Гэта добры прыклад нашаму маладому пакаленню, якім мы перадаем эстафету беражліва стаўлення да роднай зямлі, міру і дабра.