Календарь на любой год
Язык сайта
Перейти к контенту
Новости предприятия > Сельское хозяйство
Убіраем рапс
У паўсядзённых клопатах земляробы не заўважылі, як настаў час убіраць ураджай бягучага года, хоць i рыхтаваліся да гэтага грунтоўна. І вось прыйшоў дзень, калі на рапсавы палетак першага вытворчага ўчастка, які ўзначальвае Аляксандр Стадольнік, выйшлі камбайны “Лексіён-580 і Джон-Дзір-9680”.



Распачынаюць уборку вядомыя ў раёне трактарысты-машыністы Андрэй Штэйн і Аляксандр Зусько.


Ужо ўбралі 119 гектараў і намалацілі 353 тоны зерня. Ураджайнасць гэтай каштоўнай культуры сартоў “Рохант”, “Эдзімакс” і “Міневра” вельмi добрая.
За 27 ліпеня ўбралі 19 гектараў і намалацілі 137 тон зерня, а рапсам у нас заняты 240 гектараў.
На адвозцы зерня ад камбайна задзейнічаны вадзіцелі Аляксандр Нямарскі і Ігар Шыран. Яны надзейна падрыхтавалі тэхніку і імкнуцца забяспечыць бесперапынны працэс жніва і не дапусціць страт ураджаю.





Беларусь, 231456, ул. Школьная, 6, аг. Луки
Кореличский район Гродненская область
Тел. 8(01596) 29 142           Факс  8(01596)29 541
e-mail: lukiagro@yandex.ru  Сайт: http://www.luki-agro.by
Яндекс.Метрика
Назад к содержимому