Яндекс.Метрика День Независимости-2018 - ГП Луки-Агро
Календарь на любой год
Язык сайта
Перейти к контенту
Спрыяльным на ўзнагароды выдаўся дзень
3 ліпеня для працаўнікоў КСУП “Лукі-Агра”.

Сак Аляксандр Мікалаевіч - начальнік свінагадоўчага комплексу быў узнагароджаны Падзячным пісьмом Карэліцкага райвыканкама за шматгадовую, добрасумленную працу і высокія паказчыкі ў галіне сельскай гаспадаркі.


Члены клуба “Віцязь”, які дзейнічае пры Лукскай сярэдняй школе,  пад кіраўніцтвам Уладзіміра Уладзіміравіча Матусевіча былі ўзнагароджаны цэннымі прызамі за трэцяе месца ў фінале рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”.
Вучні невялікай сельскай школы змаглі не толькі скласці дастойную канкурэнцыю моцным сапернікам , але і ўзысці на рэспубліканскі п’едэстал. Вось імёны пераможцаў:
Мікалай Захарчук, Вадзім Купрыянчык, Іван Самец,Аляксей Максімовіч, Матвей Мардзіловіч, Дар’я і Лізавета Карвігі, Дар’я Лях, Ксенія Матышчык, Андрэй Брэнёў.


На раённых спаборніцтвах па футболу “Золотой колос” 2018 для сельскіх каманд ,змагаліся паміж сабой дзве каманды СВК “Свіцязянка -2003” і нашы футбалісты . На працягу ўсяго турніру панаваў дух спартыўнай барацьбы. Бадзёрыя заўзятары апладысментамі падтрымлівалі сваіх гульцоў.   У паўсядзённым жыцці ўдзельнікі турніру ў асноўным займаюць прафесіі, не звязаныя са спортам – работнікі сельскай гаспадаркі, інжынеры, але ўсіх іх аб'ядноўвае адно-любоў да футбола.  Футбалісты паказалі добры ўзровень майстэрства. Гэта было відавочна па той волі да перамогі і да таго напалу страсцей, якія «бушавалі» на працягу ўсяго турніру. Па розніцы забітых і прапушчаных мячоў лепшы паказчык у нашай каманды КСУП “Лукі-Агра”.
Пераможцы атрымалі кубак за першае месца.


Беларусь, 231456, ул. Школьная, 6, аг. Луки
Кореличский район Гродненская область
Тел. 8(01596) 29 142           Факс  8(01596)29 541
e-mail: lukiagro@yandex.ru  Сайт: http://www.luki-agro.by
Яндекс.Метрика
Назад к содержимому