Календарь на любой год
Язык сайта
Перейти к контенту
Новости предприятия > Сельское хозяйство
Палявыя работы набіраюць абароты.
Панядзелак 9 красавіка земляробы КСУП  “Лукі-Агра” актыўна ўключыліся ў работы на ўраджай-2018: у свежаўзараную глебу сельгаспалеткаў былі пакладзены першыя зярняткі.
      Веснавую сяўбу распачалі там, дзе глеба найбольш вызвалілася ад вільгаці. Ужо з 7 гадзін раніцы на гэтых плошчах чуўся гул трактара МТЗ-3022. Вопытны механізатар, земляробскі стаж якога складае больш за 20 гадоў, перадавік гаспадаркі Аляксандр Ваўчок (на здымку) распачаў сяўбу яравога ячменю. Нездарма кіраўніцтва сельгаскааператыва абрала першапраходцам па веснавым полі менавіта  Аляксандра: у яго добрасумленнасці, адказным стаўленні да сваёй земляробскай працы, неабыякавасці ўпэўніваліся ўжо не раз.

Аляксандр Ваўчок. Фота Наталіi Мардзіловіч

— Па норме выпрацоўкі ў дзень мне трэба засейваць 20 гектараў глебы, — расказвае вопытны земляроб. — Аднак, вядома ж, стараюся рабіць значна больш, выкладвацца па максімуму, тым больш, што падчас сяўбы працоўны дзень у нас закончваецца ў 20.00, а то і 23.00 гадзіны вечара. Акрамя таго, ячмень, які малапатрабавальны да цеплыні, трэба засейваць у як мага кароткія тэрміны, спазненне нават на дзень можа прывесці да страт ураджаю.
На падвозе насення збожжа задзейнічаны Андрэй Сянюта.


На культывацыі глебы ў гэты дзень шчыравалі Ігар Мардзіловіч, Міхаіл Шавейка, Ігар Крапіўніцкі і Юрый Лазарчук. Іх стальныя памочнікі — трактары МТЗ-3022 і МТЗ-1221 з агрэгатамі  шпарка бегалі па полі, пакідаючы за сабой свежаўзараныя радочкі рыхлай, лёгкай глебы і пах веснавой зямлі, здаецца, ужо засумаваўшай па зярнятках, сонейку, клапатлівым і ўважлівым доглядзе земляробаў.


На падкормцы сенакосаў і пашаў задзейнічаны  — механізатары: Ваўчок Аляксандр, Тананка Уладзімір, Алег Шастакоў, Цыганоў Аляксандр, Уладзімір Лукомскі.
       Усе земляробы забяспечаны гарачым харчаваннем, якое гатуюць работнікі сталовай  і прывозяць ім прама ў поле. Дарэчы, харчаванне наладжана двухразовае, кошт абеду складае — 36 , вячэры —  28  капеек. Пагадзіцеся, нават у самай умелай гаспадыні наўрад ці знайшлася б магчымасць на 64 капейкі  ў дзень сабраць мужу ў поле смачны, сытны абед і вячэру…


         Наперадзе ў нашага прадпрыемства шмат работы. За перыяд веснавой палявой кампаніі трэба засеяць збожжавымі і зернебабовымі —  708 гектараў; кукурузай — 450 гектараў, 80 з іх — на зерне; цукровымі  буракамі — 450 гектараў.
      — Спадзяёмся, што надвор’е дазволіць нам справіцца з сяўбой у вызначаныя тэрміны. Найбольшую цяжкасць зараз выклікае тое, што, на жаль, не ўся тэхніка можа працаваць на пераўвільготненых, сырых палях. Але, галоўнае, што настрой ў нашых земляробаў — баявы, а значыць, з цяжкасцямі справімся!
Наталія Мардзіловіч
Намеснік дырэктара по ідэалагічнай рабоце.
Беларусь, 231456, ул. Школьная, 6, аг. Луки
Кореличский район Гродненская область
Тел. 8(01596) 29 142           Факс  8(01596)29 541
e-mail: lukiagro@yandex.ru  Сайт: http://www.luki-agro.by
Яндекс.Метрика
Назад к содержимому