Календарь на любой год
Язык сайта
Перейти к контенту
Новости предприятия > Сельское хозяйство
Людзі і спецыялісты з вялікай літары.
Супрацоўнікі свінакомплексу  дасягнулі лепшых паказчыкаў у Гродзенскай вобласці.

      Гісторыя свінагадоўчага комплексу, начальнікам якога з’яўляецца Аляксандр Мікалаевіч Сак, ў Луках пачынаецца ў 1986 годзе. З тых часоў у плане тэхналогій тут змянілася практычна ўсё, але засталося галоўнае – традыцыя шчыра і прадуктыўна працаваць.
Зараз комплекс адносіцца да прадпрыемстваў поўнага цыкла, які ўключае этапы ад гадавання парасят да здачы свіней на мясакамбінаты. Ёсць і свой кармацэх, што дазваляе нарыхтоўваць гарантавана якасны камбікорм. Апошнія 10 год актыўна вядзецца мадэрнізацыя комплексу, дзякуючы чаму, ўводзяцца новыя секцыі. Гэта дае магчымасць павялічваць пагалоўе: калі ў мінулым годзе налічвалася 8660 галоў, то зараз – 9133. У цэлым па раёне за 9 месяцаў бягучага года ўдзельная вага вытворчасці свініны комплексам у Луках склала 25,3%, а ад агульнай рэалізацыі свіней на перапрацоўчыя прадпрыемствы – 26,5%. Нагодай для гонару з’яўляецца і рэнтабельнасць – плюс 25,4% адносна мінулага года.
Стабільна высокім вынікам комплексу спрыяе і самаадданая праца калектыва з 35 чалавек: сярод іх – аператары, ветэрынарныя ўрачы, вадзіцелі, рабочыя.
– А працаваць заўжды ёсць над чым, – зазначае Аляксандр Мікалаевіч. – І хай сёння мы – лепшыя ў вобласці, але гэта значыць, што і заўтра мы павінны прадэманстраваць не горшыя вынікі. Будзем мадэрнізавацца, прымяняць новыя тэхналогіі, павялічваць пагалоўе і годна прадстаўляць Карэліччыну на ўзроўні вобласці і рэспублікі. А ў сувязі з узнагародай, мы шчыра дзякуем калектыву за іх цяжкую і плённую працу, бо кожны з іх – чалавек і спецыяліст з вялікай літары, і пажадаць здароўя, поспехаў і дабрабыту!
Беларусь, 231456, ул. Школьная, 6, аг. Луки
Кореличский район Гродненская область
Тел. 8(01596) 29 142           Факс  8(01596)29 541
e-mail: lukiagro@yandex.ru  Сайт: http://www.luki-agro.by
Яндекс.Метрика
Назад к содержимому